У Беларусі больш за 1200 палітвязняў


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, паводле якой прызналі палітвязнямі яшчэ сем асобаў. Цяпер у нашай краіне 1201 палітычны вязень, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі Яўгена Андрэева, Віталя Мелеха, Яўгена Люльковіча, Марыю Шагіеву, Сяргея Каменева, Уладзіміра Бялова, Аляксандра Дзям’янцава. Палітвязняў суд прызнаў вінаватымі паводле ч. 1 арт 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы заклікаюць улады краіны спыніць пераслед грамадзянаў, вызваліць і рэабілітаваць палітычных вязняў.

Цяпер у Беларусі 1201 асоба з’яўляецца палітычным вязнем.

Hавiны
Беларускага ксяндза аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2022.05.14 15:07

belsat.eu

Стужка навінаў