У Беларусі аднаўляецца праца картак «Mastercard»


Пасля збою працы картак «Mastercard» 13 траўня некаторыя банкі ў Беларусі паведамляюць, што праблема паступова развязваецца. Карыстальнікі ў нашай краіне не маглі зняць грошай або нават расплаціцца.

Белорусские банки, деньги, Беларусбанк
Жанчына карыстаецца банкаматам. Менск, Беларусь. 28 кастрычніка 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Першым пра праблему з працай банкаўскіх картак паведаміў «Альфа-Банк». 12 траўня адбыўся збой, у выніку якога людзі не маглі карыстацца карткамі «Mastercard». Цягам дня 13 траўня банк паведамляе, што праблема будзе развязаная.

З аналагічнымі праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі картак «Прыёрбанку», «БНБ-Банку», «МТБанку», «БСБ Банку» і «Белгазпрамбанку». Цягам дня 13 траўня кліенты гэтых банкаў атрымалі паведамленні, што праца картак адноўленая.

Hавiны
Кліенты беларускіх банкаў скардзяцца на збоі ў працы картак «Mastercard»
2022.05.13 20:44

belsat.eu

Стужка навінаў