На Гомельшчыне, у месцах базавання расейскіх вайскоўцаў, цяпер вядзецца размініраванне


Генеральны штаб Збройных Сілаў Украіны паведамляе, што ў Беларусі вайскоўцы фіксуюць працы па размініраванні мясцовасці. Сапёры працуюць у Гомельскай вобласці, менавіта там, дзе раней базаваліся расейскія вайскоўцы.

Макеты магчымых выбухованебяспечных прадметаў, якія ўкраінцы могуць знайсці ў сваіх гарадах пасля акупацыі расейскага войска. Чырвоная скрыначка пасярэдзіне – тратылавая шашка. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Генштаб ЗСУ паведамляе, што, паводле наяўных даных, «працягваецца вываз вайсковай тэхнікі і маёмасці Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі». Але пры гэтым выглядае, што расейцы пакідаюць пасля сябе шмат небяспекі. Гэта, паводле ўкраінскіх экспертаў, у Гомельскай вобласці фіксуецца правядзенне прац па размініраванні мясцовасці.

ВІДЭА
Вайсковы эксперт: Кіеў ставіць перад сабою мэту цалкам вярнуць захопленыя тэрыторыі
2022.05.14 22:04

belsat.eu

Стужка навінаў