Лукашэнка зняў з пасады беларускага амбасадара ў Польшчы

Уладзімір Чушаў пазбаўлены пасады адмысловым загадам, які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. Фота: Уладзімір Чушаў / facebook

Пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з 12 лютага 2019 года.

Прызначаючы Уладзіміра Чушава надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Польшчы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дыпламату павінна быць вядома спецыфіка двухбаковых адносін: «Ніякіх пагроз ад нас яны няхай не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку з улікам нашай супольнай беларуска-расейскай групоўкі на гэтым кірунку».

У кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, з’ехалі «для кансультацыяў». Гэта адбылося на фоне абвастрэння стасункаў паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Абвастрэнне фобіі. Чаму заявы Лукашэнкі больш агрэсіўныя за пуцінскія?

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны