G7 заклікала Беларусь адмовіцца ад падтрымання Расеі ў агрэсіі супраць Украіны


Падчас сустрэчы ў Вангельсе кіраўнікі МЗС G7 абмеркавалі дапамогу Украіне, захады ў справе палітычнай ізаляцыі Расеі, а таксама звярнуліся да афіцыйнага Менску з заклікам спыніць падтрымліваць Расею ў яе вайне супраць Украіны, гаворыцца ў заяве «Вялікай сямёркі».

Краіны Вялікай сямёркі.
Фота: depositphotos.com

Кіраўнікі МЗС краінаў G7 14 траўня пастанавілі надалей дапамагаць Украіне ў выглядзе паставак зброі. Прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў таксама звярнуліся і да кіраўніцтва Беларусі.

«Мы пацвярджаем нашае патрабаванне, каб Расея паклала канец вайне, якую яна пачала несправакавана, і паклала канец трагічным пакутам і чалавечым ахвярам, ​​якія яна працягвае прычыняць. Мы таксама працягваем заклікаць Беларусь спыніць дапускаць расейскую агрэсію і выконваць свае міжнародныя абавязкі», – гаворыцца ў заяве.

Міністры замежных справаў краінаў G7 дамовіліся ўзмацняць ціск на Расею. Адной з такіх захадаў стане адмова ад нафты і новыя санкцыі супраць расейскай эліты.

Разам з гэтым прагучаў заклік да Кітаю не аказваць дапамогу Расеі.

Hавiны
Кіраўнікі краін G7 паабяцалі зменшыць залежнасць ад расейскіх энергарэсурсаў
2022.05.08 22:47

belsat.eu

Стужка навінаў