Дранікі ўнеслі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі


Беларускія традыцыі гатавання і спажывання страваў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі) унеслі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў, паведамляе Міністэрства культуры.

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: ВО / Белсат

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада ў пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры адзінагалосна прыняла прапанову надаць статус гістарычна-культурнай каштоўнасці стравам з таркаванай бульбы. Неўзабаве дранікі, бульбяныя бліны і бабка з’явяцца ў Дзяржаўным спісе гістарычна-культурных каштоўнасцяў.

«У сям’і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страваў з таркаванай бульбы – асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфармавалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да цяперашняга часу», – адзначыў намеснік міністра культуры, старшыня рады Сяргей Саракач.

Паводле Міністэрства культуры, у Беларусі налічылі 235 народных рэцэптаў з таркаванай бульбы, традыцыя такога гатавання прысутнічае на ўсёй тэрыторыі краіны.

Hавiны
Што рабіць на Масленку ў час, калі не да святаў
2022.03.03 09:30

belsat.eu

Стужка навінаў