За кінуты ў бок амапаўцаў пясок з клумбы – 3 гады «хатняй хіміі»


Пенсіянера, слесара-сантэхніка ў БДУ Анатоля Пятрова прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Суддзя пакарала пенсіянера 3 гадамі «хатняй хіміі», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жыхара Менску Анатоля Пятрова абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня ён «прымаў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паводле следства, пенсіянер выкрыкваў правакацыйныя лозунгі, а таксама ўзяў пясок з клумбы і кінуў яго ў бок працаўнікоў МУС. Анатоль Пятроў, які працуе слесарам-сантэхнікам у БДУ, цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Мужчына патлумачыў, што зямлёй з клумбы ён не хацеў ні ў каго трапіць, гэта хутчэй быў дэманстратыўны жэст. Але дзяржаўная абвінаваўца патрабавала прысудзіць Пятрову 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Суддзя Юлія Густыр падтрымала пракурора і прысудзіла пенсіянеру 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

ВІДЭА
Мікалая Карпянкова амаль звольнілі, а ГУБАЗіК ліквідавалі. Інтэрв’ю з былым падпалкоўнікам міліцыі Аляксандрам Азаравым
2021.05.14 16:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў