У Менску затрыманы сын Алеся Бяляцкага


Адам Бяляцкі, сын праваабаронцы Алеся Бяляцкага, затрыманы за пікет салідарнасці са зняволенымі журналісткамі «Белсату», паведамляе «Наша Ніва».

Затрыманне адбылося ўвечары 13 траўня.

Хлопец рыхтаваў адзіночны пікет салідарнасці. Да метро «Каменная горка» ён выйшаў з плакатам у падтрымку палітзняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

«Ён іх вельмі шкадаваў. Лічыў прысуд несправядлівым і антыгуманным», – кажуць пра прычыну такога ўчынку.

Адам Бяляцкі будзе чакаць суду ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. 18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў Кацярыну і Дар’ю двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі. У жодзінскай турме Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў