Камунальнікі распавялі, навошта паставілі сметнік на месцы мемарыялу Тарайкоўскаму


На месцы народнага мемарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму каля станцыі метро «Пушкінская» 13 траўня камунальнікі ўсталявалі кантэйнер для смецця. Гараджане звярнуліся да камунальнікаў з патрабаваннем патлумачыць, навошта яны гэта зрабілі, піша рэсурс reform.

Менчукі абурыліся тым, што на месцы народнага мемарыялу Аляксандра Тарайкоўскага камунальнікі ўсталявалі кантэйнер для смецця. Мала таго, што ўсталяванне было з парушэннем санітарных нормаў на неабсталяванай пляцоўцы, дык наагул кантэйнер апынуўся закрытым.

Кантэйнер на месцы мемарыялу Тарайкоўскаму.
Фота: Наша ніва

У адказ на звароты гараджанаў «Зелянбуд» патлумачыў, што нібыта ўсталяванне кантэйнеру ўзгодненае, ён знаходзіцца на цвёрдым пакрыцці ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаванага гандлю. У адным з адказаў чыноўнікі таксама дадалі, што «на гэтым аб’екце не прадугледжаны мемарыяльны комплекс».

Hавiны
За кінуты ў бок амапаўцаў пясок з клумбы – 3 гады «хатняй хіміі»
2021.05.14 18:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў