279-ы дзень пратэстаў. Суд над студэнтамі, навошта ўлады змяняюць Канстытуцыю


Супрацьстаянне паміж грамадствам і ўладамі ў Беларусі працягваецца 279 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

У Менску пачалі судзіць студэнтаў

У Кастрычніцкім судзе сталіцы пачаўся разгляд «справы студэнтаў», у межах якой судзіць будуць 12 асобаў.

У «справе студэнтаў» праходзяць 12 асобаў: Яна Арабейка, Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Глеб Фіцнер, Настасся Булыбенка, Ілля Трахтэнберг, Ягор Канецкі, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Таццяна Якельчык і Вольга Філатчанкава.

Следства вінаваціць затрыманых у тым, што яны нібыта каардынавалі пратэсты на месцах, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі пра перасоўванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле следчых, пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

Усіх абвінавачваных беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Пачаўся суд над маладымі людзьмі, якія праходзяць абвінавачанымі па «справе студэнтаў». Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Людзей, якія прыйшлі падтрымаць студэнтаў, разагналі амапаўцы. 14 чалавек былі затрыманыя.

Абноўлена
У Менску распачаўся суд у «справе студэнтаў». Ёсць затрыманыя
2021.05.14 11:41

 

Капітану Генеральнага штабу прысудзілі 18 гадоў турмы

Капітан Генеральнага штабу Дзяніс Урад, які распавёў пра планы задзеяць армію для здушэння пратэстаў на Дзень Волі, пакараны 18 гадамі зняволення. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Справа разглядалася ў Вярхоўным Судзе, вырак вынес суддзя Аляксандр Лупіновіч.

Дзяніс Урад.
Фота: prisoners.spring96.org

29-гадовага спецсувязіста Генштабу Узброеных сілаў Беларусі абвінавацілі ў тым, што ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных справаў міністру абароны і «даслаў польскаму тэлеграм-каналу». У лісце кіраўнік МУС, насуперак Канстытуцыі, прасіў прыцягнуць войскі да разгону пратэстаў.

Суд разглядаў справу Урада ў закрытым рэжыме. Прысуд набыў моц з моманту абвяшчэння, і абскарджванню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку ён не належыць.

Аб’ектыў
«Ён баяўся за беларускі народ. Бо даваў прысягу народу». 18 гадоў калоніі нібыта за дзяржаўную здраду
2021.05.14 22:45

Фотажурналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 содняў

Таццяну Капітонаву затрымалі 13 траўня, калі яна здымала канферэнцыю Emerge у менскім каворкінгу Startup Family. На яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП і абвінавацілі ва ўскладанні кветак каля Камароўскага рынку.

Таццяна Капітонава. Фота з уласнага архіву

Суддзя Алена Жуковіч падчас разгляду справы абвесціла перапынак, каб журналістка змагла знайсці сведкаў уласнага затрымання. Пасля ўзнаўлення працэсу Жуковіч прызначыла Таццяне Капітонавай 10 содняў адміністратыўнага арышту.

У Беларусі 5 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 5 асобаў, якіх пазбавілі волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (працаўнікоў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Палітычнымі зняволенымі прызналі Аляксандра Цялегу, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача і Яўгена Люцкага.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

На 14 траўня ў нашай краіне 377 асобаў зʼяўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Аб’ектыў
Пачалі судзіць студэнтаў, вынеслі прысуд за намаляваныя сэрцайка і знак «вікторыя» на трансфарматарнай будцы
2021.05.14 22:43

Змаганне з нацызмам можа стаць змаганнем з іншадумствам

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Паводле закону аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, забараняецца гераізацыя і апраўданне нацысцкай ідэалогіі. У дакуменце пашыраецца ўтрыманне тэрміну «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка».

«У законе вызначаны арганізацыйна-прававыя формы і метады вось гэтага процідзеяння, прафілактыкі. Гэта значыць закон настолькі збалансаваны, што ён дазваляе ўсімі даступнымі формамі і метадамі, якія ёсць у любой прававой дзяржаве, выяўляць, ладзіць прафілактыку і спыняць спробы рэабілітацыі нацызму», – заявіў генпракурор Андрэй Швед.

Вядзецца ў дакуменце і пра асноўныя напрамкі прафілактыкі распаўсюду забароненай ідэалогіі. Што тычыцца захадаў процідзеяння нацысцкім ідэям, то яны аналагічныя захадам у сферы процідзеяння экстрэмізму.

У красавіку Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу праз факт генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. У дзяржаўныя музеі і архівы накіравалі запыты пра пошук доказаў гэткіх злачынстваў. У сацыяльных сетках актыўна заклікаюць беларусаў дасылаць усю інфармацыю на гэты конт. Генпракуратура рапартуе пра «новы этап у барацьбе з рэабілітацыяй нацызму», «гістарычную і сацыяльную справядлівасць» і «ўмацаванне канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі», бо, са словаў генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у дачыненні Беларусі да цяперашняга часу праводзіцца агрэсіўная палітыка з боку шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў.

Аналітыка
«На «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму» можна спісаць усё што заўгодна». Гістарычная памяць пад прыцэлам
2021.05.09 11:46

«Пад БЧБ-сцягам адбываўся генацыд беларусаў», – заявіў у Хатыні Лукашэнка і заклікаў «ісці і глядзець» у Хатынь ды іншыя спаленыя вёскі. Фэйкі пра бел-чырвона-белы сцяг рассылаюць у менскіх жыроўках і гэтак далей.

Навошта справа аб генацыдзе патрэбная ўладам менавіта цяпер?

«Уладам гэта патрэбна для таго, каб шумам пра генацыд у мінулым хоць трохі адцягнуць увагу і ўнутранай аўдыторыі, і міжнароднай супольнасці ад таго дзяржаўнага тэрору, які самі сёння, і ў шмат чым падобнымі метадамі, рэалізуюць на той жа зямлі. А таксама дзеля таго, каб, кіруючыся сваёй вычварнай логікай, падвесці больш грунтоўную, чым цяпер, ідэйную базу пад шырокамаштабныя рэпрэсіі па чыста ідэалагічных меркаваннях. Бо на «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму» можна спісаць пры жаданні ўсё, што заўгодна, гэта ў нашых умовах вельмі «гумовая» фармулёўка. Той жа нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг без усялякіх на тое падстаў стараюцца прадставіць як нацысцкі, у адпаведнасці з гэтым аргументуюць рэпрэсіі супраць тых, хто яго шануе», – распавёў раней для «Белсату» гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Канстытуцыйная рэформа дзеля захавання ўлады

У новай Канстытуцыі, над якой цяпер працуюць чыноўнікі ў Беларусі, прапаноўваецца абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта ў частцы выдання дэкрэтаў. Усебеларускаму народнаму сходу могуць надаць канстытуцыйны статус, зрабіць яго пастаянна дзейным органам.

Міхаіл Пастухоў, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу, выказвае меркаванне, што насамрэч канстытуцыйная рэформа робіцца дзеля захавання ўлады Лукашэнкі.

Калаж з фота: Белсат

«Становіцца відавочным, што пасаду прэзідэнта істотна трансфармуюць, а Лукашэнка больш не будзе вылучацца на прэзідэнцтва. Але ён жадае заняць больш важкае і ўстойлівае месца, і дзеля гэтага мяркуецца, на мой погляд, стварыць для яго два падмуркі. Першы – гэта ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу і другі – Савет бяспекі, якія можа ўзначаліць Лукашэнка. Што да Усебеларускага народнага сходу, то гэта абсалютна дэкаратыўны, марыянеткавы орган, які проста будзе ствараць выгляд прадстаўнічага форуму. Рэальна будзе дзеяць толькі прэзідыум на чале з старшынём, які будзе вырашаць найбольш важныя пытанні, звязаныя з кіраўніцтвам краінаю.

Сярод паўнамоцтваў гэтага органу будзе прызначэнне ўраду, можа, ён будзе нават рэкамендаваць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, што вельмі верагодна. Будзе вызначаць унутраную і замежную палітыку. Будзе вырашаць пытанні аб зменах Канстытуцыі. Існуе верагоднасць, што УНС можа нават прызначаць прэзідэнта краіны без якіх-кольвек выбараў. І ўсім гэтым будзе кіраваць старшыня форуму, які стане фактычна лідарам нацыі.

Дзеля ўмацавання свайго становішча ён зможа таксама яшчэ ўзначальваць Савет бяспекі, прызначаць генералаў, быць галоўнакамандуючым. А прэзідэнт будзе толькі выконваць даручэнні лідара нацыі, будзе запісвацца да яго на прыём дзеля абмеркавання дзяржаўных пытанняў. Цалкам верагодная трансфармацыя і замацаванне ў якасці канстытуцыйных органаў УНС, як новай палаты парламенту, якая будзе збірацца па меры неабходнасці, і другой кропкай улады можа стаць Савет бяспекі, якому нададуць статус дзяржаўнага органу, рашэнні якога стануць абавязковымі для ўсіх іншых органаў улады.

Уся рэформа скіраваная на тое, каб не было больш выбараў. Адзінымі выбарамі застануцца выбары ў парламент», – пракаментаваў «Белсату» Міхаіл Пастухоў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў