Жанчына пайшла забіраць свой тэлефон у РАУС пасля содняў і была зноў затрыманая. Пяты раз


У Менску зноў затрымалі і судзілі 52-гадовую Святлану Гацко, паведамляюць сваякі жанчыны. Два тыдні таму яна выйшла пасля 25 содняў.

Святлане прысудзілі 15 содняў арышту.

Святлана Гацко.
Фота: august2020.info

Святлану Гацко затрымалі ў Менску 13 красавіка, калі яна пайшла забіраць свой тэлефон у Заводскае РУУС пасля нядаўняга 25-содневага арышту, але з міліцыі яна так і не выйшла. Сваякі спрабавалі тэлефанаваць у РУУС, каб даведацца, што здарылася. Аднак дзяжурны адказаў, што жанчына нібыта «прыйшла і папрасілася, каб яе забралі на Акрэсціна». За што менавіта затрымалі і судзілі Святлану, невядома.

Мінулы раз жанчыну затрымалі 6 сакавіка сёлета разам з актывісткаю Галінаю Лагацкаю, калі яны развешвалі ўлёткі «Не вайне». Іх асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «Несанкцыянаванае пікетаванне». Тады Галіну арыштавалі на 15 содняў, а Святлане прысудзілі 25 содняў. Яна выйшла на волю 31 сакавіка. Пасля жанчына распавядала пра жудасныя ўмовы ўтрымання: амаль усе з іх яна правяла ў турме № 4 у Магілёве.

Гэта ўжо пяты арышт спадарыні Святланы пасля выбараў у 2020 годзе. Першы раз на содні яна трапіла ў лістападзе 2020-га, адбывала ў Жодзіне, другі – у траўні 2021-га на Акрэсціна, трэці – у ліпені ў Баранавічах, чацвёрты – у Магілёве. Святлана Гацко адседзела больш за 100 содняў. Усе яны былі паводле артыкулу аб удзеле ў масавых акцыях.

Сваякі Святлана распавядаюць, што жанчына ўжо збіралася з’язджаць з Беларусі.

Hавiны
Палітзняволеную Лідзію Новік асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у пратэстах
2022.04.14 15:32

АД belsat.eu

Стужка навінаў