Вальфовіч заявіў, што на ровенскім напрамку ёсць пагроза ўзброеных правакацыяў


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў пра магчымасць правакацыяў на беларуска-ўкраінскай мяжы «з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт».

Вальфовіч адзначыў, што асобнай увагі заслугоўвае прыняцце Украінай дадатковых захадаў для ўмацаванні ўкраінска-беларускага адцінку мяжы.

«Нельга выключаць, што абстаноўка на ровенскім напрамку можа быць выкарыстаная з падачы так званых заходніх партнёраў для рэалізацыі розных, у тым ліку ўзброеных, правакацыяў ужо ў нашым памежжы з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт», – заявіў ён у інтэрвʼю «СБ – Беларусь сегодня».

Паводле дзяржаўнага сакратара, «развіццё сітуацыі па такім сцэнары не толькі паслужыць падставай для істотнага ўзмацнення інфармацыйнага, эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь, але і можа разглядацца Захадам як падстава для прыняцця адпаведнага палітычнага рашэння, не выключаючы магчымага выкарыстання ваеннай сілы супраць беларускай дзяржавы».

Hавiны
Генштаб Украіны: у вёсцы Холмеч вайскоўцы палохаюць мясцовых жыхароў нападам украінцаў
2022.04.14 09:28
  • Лукашэнкаўская Беларусь – суўдзельніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары, адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў, які пагражаў Кіеву. Падобная роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года, дзеянні дзяржавы, якая дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваецца як агрэсія.
  • Цягам сакавіка Генштаб і Мінабароны Украіны неаднаразова заяўлялі пра пагрозу ўцягванне беларускай арміі ў расейскую агрэсію супраць Украіны, але пакуль што беларуская армія беспасярэдне ў ваенным канфлікце не бярэ ўдзелу.
  • У канцы сакавіка расейскія войскі адступілі на чарнігаўскім і кіеўскім напрамках, асноўны сілы пачалі канцэнтравацца на ўсходзе і поўдні Украіны для правядзення генеральнага наступу на Данбас. Выглядае на тое, што беларускі напрамак перастаў быць прыярытэтным для Расеі. Але некаторыя вайсковыя эксперты пры гэтым не выключаюць, што Беларусь на гэтым этапе канфлікту можа ўступіць у вайну на валынскім напрамку, каб адцягнуць украінскія сілы.
Аналітыка
Як правільна здавацца ў палон – і што яшчэ могуць зрабіць беларусы, каб не ваяваць з Украінаю
2022.03.22 12:20

РР belsat.eu

Стужка навінаў