Украіна і Расея чацвёрты раз абмяняліся ваеннапалоннымі


Украіна і Расея 14 красавіка чацвёрты раз абмяняліся ваеннапалоннымі. Абмен адбыўся на загад украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, паведаміла віцэ-міністарка Украіны Ірына Вэрэшчук.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя 2 красавіка 2022 года.
Фота: vereschuk_iryna/ Telegram

Паводле Вэрэшчук, ва Украіну вярнуліся 5 афіцэраў, 17 вайскоўцаў і 8 цывільных асобаў, у тым ліку 1 жанчына – разам 30 чалавек. Усе яны сёння вернуцца дадому.

Раней віцэ-міністарка і міністарка ў справе часова акупаваных тэрыторыяў Ірына Вэрэшчук казала, што Украіна будзе змагацца за кожнага свайго палоннага.

У мінулы абмен ваеннапалоннымі 2 красавіка ўдалося вярнуць 86 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку з палону былі вызваленыя 15 жанчын, якія абараняюць Украіну. Яны распавялі пра здзекі і катаванні ў палоне.

Hавiны
«Трымалі ў яме, стралялі ля вуха, спускалі сабакаў». Украінскія вайскоўцы распавялі пра катаванні ў палоне
2022.04.04 22:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў