У Крамлі выказаліся наконт магчымасці перамоваў на тэрыторыі Беларусі


Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расея лічыць Беларусь выдатным месцам для вядзення перамоваў з Украінай. Аднак гэта не значыць, што перамовы ў Беларусі адбудуцца.

«З нашага гледзішча, Беларусь была б, вядома, выдатным месцам для правядзення перамоваў. Але вы ведаеце, што для гэтага яшчэ трэба пункт гледзішча ўкраінскага боку», – цытуе Пяскова ТАСС.

Прэс-сакратар Крамля таксама паведаміў, што разумення пра новыя раўнды вочных перамоваў паміж Масквой і Кіевам пакуль няма.

Аналітыка
Што азначаюць перамовы ў Стамбуле і чаго чакаць далей
2022.03.30 17:39

Першыя дзве сустрэчы расейскай і ўкраінскай дэлегацыяў прайшлі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў канцы лютага – пачатку сакавіка. Але афіцыйны Кіеў з самога пачатку быў супраць перамоваў на беларускай тэрыторыі, бо Беларусь – суўдзельніца расейскай агрэсіі супраць Украіны. Таму наступны вочны раўнд перамоваў адбыўся 29 сакавіка ў Стамбуле.

РР belsat.eu

Стужка навінаў