У Беларусі абвесцілі месяц бязвізу для літоўцаў і латышоў


Сёння стала вядома, што ў Беларусі ўводзяць бязвізавы рэжым для грамадзянаў Літвы і Латвіі. У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі: акцыя працягнецца з 15 красавіка да 15 траўня. Для мінання мяжы спатрэбіцца толькі страхоўка, грошы, ПЛР-тэст ці сертыфікат аб вакцынацыі ад Covid-19.

З 15 красавіка ў Беларусі ўводзяць бязвізавы рэжым для грамадзянаў Літвы і Латвіі / фота: даслалі чытачы ў рэдакцыю

У Памежным камітэце паведамілі, што з 00:00 15 красавіка грамадзяне Літвы і Латвія змогуць без наяўнасці візы трапіць на тэрыторыю Беларусі. Зрабіць гэта будзе магчыма выключна з літоўскага і латышскага кірункаў.

Для перасячэння мяжы турыстам не трэба будзе тлумачыць фармальную падставу для наведвання. Каб заехаць на тэрыторыю Беларусі, спатрэбяцца:

  • дзейсны пашпарт;
  • медычная страхоўка;
  • наяўнасць фінансавых сродкаў: мінімум 2 базавыя на дзень перабывання ці выпіска з банкаўскага рахунку (але ў службе паведамілі, што гэта рэдка правяраюць);
  • негатыўны вынік ПЛР-тэсту ці сертыфікат аб вакцынацыі ад Covid-19, зроблены не менш за месяц да паездкі і не болей за год.

Таксама нам стала вядома, што, паводле гэтага новаўвядзення, літоўцы і латышы не змогуць трапіць на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі.

Раней афіцыйны тэлеграм-канал Дзяржаўнага памежнага камітэту анансаваў разгляд увядзення бязвізавага ўезду для «некаторых грамадзян суседніх краінаў» дзеля «паляпшэння добрасуседскіх стасункаў».

Ці працягнуць «бязвіз» пасля 15 траўня, пакуль невядома. У службе адзначылі, што не выключаюць такой магчымасці, калі ўбачаць «пазітыўныя сігналы» ад такой акцыі.

Нагадаем, што з 3 красавіка ў Беларусі былі скасаваныя абмежаванні замежнікам для ўезду на тэрыторыю РБ, звязаныя з Covid-19.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў