У беларусаў узніклі праблемы з аплатай сэрвісаў «Google»


У карыстальнікаў «Google» з Беларусі ўзніклі складанасці з аплатай падпіскі на сэрвісы кампаніі, паведамляе Zerkalo.io.

Некаторым карыстальнікам з Беларусі прыходзяць на электронную пошту апавяшчэнні, што іх падпіска на «Google One» стала недаступная, бо апрацавання плацяжоў з Беларусі ў цяперашні час не адбываецца.

Замест воблачнага сховішча на 100 ГБ беларускім карыстальнікам пакінулі толькі бясплатныя 15 ГБ.

Карыстальнікі мяркуюць, што складанасці з аплатай падпіскі звязаныя з заходнімі санкцыямі, пад якія трапілі некаторыя беларускія банкі пасля расейскага ўварвання ва Украіну.

РР belsat.eu

Стужка навінаў