Справа супраць Уладзіміра Мацкевіча перададзеная ў суд


Справа супраць беларускага філосафа, метадолага і журналіста «Белсату» Уладзіміра Мацкевіча перададзеная ў суд, паведамляе Пракуратура Менску.

Працэс адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе.

Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Уладзімір Мацкевіч застаецца ў СІЗА з 4 жніўня 2021 года. Яго абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • удзел у масавых беспарадках (частка 1 артыкула 342 КК);
  • стварэнне і кіраванне экстрэмісцкім фарміраваннем (частка 1 артыкула 361-1 КК). Маецца на ўвазе платформа «Сход»;
  • абраза Лукашэнкі ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 траўня 2021 года (частка 1 артыкула 368 КК)

Адвакаты і сведкі далі падпіску аб неразгалошванні, таму канкрэтныя дэталі справы невядомыя.

Артыкулы
Дачка Мацкевіча пра ягоную сухую галадоўку: «Я занадта яго люблю і паважаю, каб уплываць на гэтае рашэнне»
2022.02.15 21:17

На працягу паўгода следчыя дзеянні па справе былі адзінкавыя і фармальныя. Тады на знак пратэсту, што справа ніяк не рухаецца, Мацкевіч 4 лютага аб’явіў галадоўку з патрабаваннямі змяніць яму меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, скончыць следства і прызначыць дату суда, дапусціць да яго пратэстанцкага пастара, у якім яму было адмоўлена. З 15-га лютага Мацкевіч адмовіўся ад вады, але 16-га спыніў сухое галадаванне пасля моцнага пагаршэння здароўя і наступнай сустрэчы са следчым.

Пасля спыненне сухога галадавання былая жонка Уладзіміра Мацкевіча, экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч распавяла пра ўмовы ўтрымання і здароўе палітзняволенага:

Артыкулы
Думаем Беларусь: топ артыкулаў і кніг філосафа Уладзіміра Мацкевіча
2022.03.15 12:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў