Сакратар РНБА Украіны: «Мы не чакалі, што будзе задзейнічана тэрыторыя Беларусі»


Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Аляксей Данілаў расказаў, што ўкраінскія ўлады ведалі аб падрыхтоўцы Расеяй поўнамаштабнай вайны, але не чакалі, што яна будзе весціся з тэрыторыі Беларусі.

Таксама пачатку ўварвання чакалі 22 лютага, а не 24 лютага. Пра гэта паведаміў Аляксей Данілаў у інтэрв’ю «BBC Україна».

Аляксей Данілаў.
Фота: bbc.com

«Адзінае, чаго мы не чакалі – гэта тое, што будзе задзейнічана тэрыторыя Беларусі. Дыскусіі былі пра гэта, але ў выніку мы лічылі, што гэта будзе па-іншаму. Але адбылося як адбылося», – заявіў Данілаў.

Ён адзначыў, што абсалютна некарэктна абвінавачваць улады ў тым, што яны не рыхтаваліся і не папярэдзілі аб уварванні, якое рыхтавалася:

«Мы не маглі выйсці і публічна сказаць насельніцтву: «Сябры, 22 лютага пачынаецца вайна». Гэта недапушчальныя рэчы з пункту гледжання дзяржаўнага кіравання. Але мы рыхтаваліся».

«Я магу сказаць, калі 24 лютага ў 5 раніцы, – хаця на самой справе ўварванне пачалося ў 3:40, менавіта тады на тэрыторыю Луганскай вобласці зайшла першая калона расейскіх танкаў – калі з пяці да паловы шостага сабраліся сябры РНБА, у нас ужо былі загадзя падрыхтаваныя ўсе дакументы, якія мы павінныя прыняць. І хто кажа, што мы не рыхтаваліся, той проста не разумее, як усё гэта адбываецца», – сказаў сакратар РНБА.

Таксама Данілаў дадаў, што доказам падрыхтоўкі ўкраінскіх уладаў да расейскага ўварвання з’яўляецца тое, што ўжо 50 содняў Украіна паспяхова адлюстроўвае напад расейскіх войскаў. Між тым, паводле слоў Данілава, разведвальныя агенцтвы заходніх краін прагназавалі, што Украіна ў лепшым выпадку пратрымаецца пад ударамі расейскіх войскаў 21 дзень.

Па дадзеных РНБА, 22 лютага ўвечары ўкраінскія разведчыкі мелі доказы, што расейцам выдалі загады аб наступе, але затым расейскае камандаванне змяніла дату на 24 лютага.

Гісторыі
Унук супрацоўніка КДБ ідзе ваяваць за Украіну. Паразмаўлялі з хлопцам пра дзеда і рашэнне ўзяцца за зброю
2022.04.14 15:07

АД belsat.eu

Стужка навінаў