Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць выдавецтва «Медысонт»


Менавіта гэтае выдавецтва ў 2020 годзе надрукавалі кнігу Змітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», якую ўлады абвесцілі «экстрэмісцкаю».

Міністэрства інфармацыі сцвярджае, што выдавецтва нібыта парушыла ч. 3 арт. 28 Закону аб выдавецкай справе. У прыватнасці, былі парушаны тэрміны звароту ў міністэрства з інфармацыяй пра змену звестак наконт распаўсюдніка друкаванай прадукцыі. Праз гэта дзейнасць «Медысонту» прыпынілі на тры месяцы.

У «Медысонце» выходзілі кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» і «Прэм’ера», «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» Сяргея Пясецкага, а таксама «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.

Кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя», якая складаецца з серыі інтэрвʼю вядомых беларусаў (прадстаўнікі творчай эліты, філосафы, палітыкі, грамадскія дзеячы), 31 сакавіка 2021 года ўлады прызналі «экстрэмісцкай».

Размова
Каб кнігу прызналі экстрэмісцкай, дастаткова, каб у назве былі словы «беларускі» і «нацыянальны»
2021.10.20 12:01

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў