Генштаб Украіны: у вёсцы Холмеч вайскоўцы палохаюць мясцовых жыхароў нападам украінцаў


У штодзённую ранішнюю зводку Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны трапіла інфармацыя пра сітуацыю каля беларускай вёскі Холмеч Рэчыцкага раёну.

«У беларускім населеным пункце Холмеч на блокпастах вайсковая паліцыя ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе праверку асабістых тэлефонаў.

Цывільным паведамляецца, што ўкраінскія падраздзяленні ў любы час могуць учыніць напад на тэрыторыю Беларусі», – паведамляюць у Генштабе ЗСУ.

Вёска Холмеч месціцца каля мяжы з Украінай, за 29 км ад Рэчыцы.

Аналітыка
Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў
2022.04.02 10:00

Генштаб ЗСУ таксама паведамляе, што на валынскім і палескім напрамках «вораг актыўных дзеянняў не праводзіў». Падраздзяленні беларускай арміі працягваюць выконваць задачы па прыкрыцці ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях, праводзяцца планавыя вучэбна-баявыя мерапрыемствы.

Hавiны
Пераважная большасць украінцаў лічыць Беларусь варожаю дзяржаваю
2022.03.20 20:27

РР belsat.eu

Стужка навінаў