У Беларусі пабудуюць сховішча для радыеактыўных адкідаў


Праз 10 гадоў у Беларусі з’явіцца сховішча радыеактыўных адкідаў з Беларускай АЭС. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль, перадае агенцтва «Менск-Навіны».

Леанід Дзедуль нагадаў, што стратэгія абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі Беларускай АЭС прадугледжвае часовае захоўванне нізка- і сярэднеактыўных адкідаў на самой пляцоўцы атамнай электрастанцыі на працягу 10 гадоў. Адпрацаваныя цеплавыдзяляльныя зборкі будуць адпраўляцца ў спецыяльны басейн вытрымкі на дзесяць гадоў. У далейшым паліва накіруюць у Расею для перапрацоўвання. Але і пасля гэтага застануцца радыеактыўныя адкіды, якія падлягаюць доўгаму захаванню. У адпаведнасці з заканадаўствам, яны вернуцца назад у Беларусь. Да таго часу для іх і пабудуюць сховішча. Яго першая чарга павінна быць гатовая да 2031 года.

«Цяпер ідзе выбар пляцоўкі пад будаўніцтва абʼекту. Як толькі стане вядомая прыкладная лакацыя сховішча, пройдуць грамадскія абмеркаванні», – абяцае начальніца ўпраўлення рэгулявання радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнагляду Вікторыя Антонава.

Hавiны
Першы энергаблок БелАЭС чарговы раз адлучылі ад сеткі
2021.03.25 15:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў