Пракуратура вынесла папярэджанне журналісту Анджэю Пісальніку за выказванне пра палякаў


Анджэй Пісальнік, шэф znadniemna.pl.
Фота: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пракуратура Горадні афіцыйна папярэдзіла актывіста незарэгістраванай арганізацыі аб недапушчальнасці парушэння закону, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Паводле пракуратуры, гарадзенскі журналіст і прэс-сакратар Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пісальнік у эфіры польскіх радыёстанцыяў «Radio 24» і «Radio 4» на пачатку красавіка 2021 года выказаў шэраг меркаванняў, каб выклікаць у насельніцтва нацыянальную варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іхнай дзейнасці.

Так, Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ пачалася шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. І робіцца гэта для таго, каб «стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі». Маўляў, беларуская прапаганда хоча ачарніць палякаў у вачах грамадства і зрабіць з іх ворагаў народу, «як было ў сталінскі час». На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак пра вучняў, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, – гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў, а таксама намер уладаў дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтву Беларусі ў навучанні польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым.

Гарадзенская пракуратура пабачыла ў гэтых выказваннях змест, які супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Гэта і стала нагодай абвяшчэння журналісту афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закону.

Hавiны
Навошта ўлады Беларусі атакуюць Саюз палякаў у Беларусі
2021.03.26 17:08

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў