Берасцейскіх блогераў Пятрухіна і Кабанава пакаралі калоніяй і штрафамі


Суддзя: Вольга Краўчанка. Саміх блогераў зноў не прывезлі, прысуд абвяшчаўся без іх. Магілёў, Беларусь. 14 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва сёння, 14 красавіка агучылі прысуд блогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву.

Суддзя Вольга Краўчанка прызнала блогераў вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, і ў абразе прадстаўніка ўлады.

Паводле прысуду, Пятрухін пакараны 3 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Кабанава суддзя пакарала 3 гадамі ў калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, асуджаныя павінны аплаціць 1500 рублёў як кампенсацыю маральнай шкоды + 87 рублёў мыты.

Самі блогеры на судзе адсутнічалі. Суддзя палічыла, што прывозіць іх залішне, а дастаткова прадстаўнікоў іх абароны. Таму прысуд абвяшчаўся без іх.

Магілёўскі праваабаронца Уладзімір Шанцаў пракаментаваў прысуд блогерам Пятрухіну і Кабанаву як несправядлівы:

Уладзімер Шанцаў. Магілёў, Беларусь. 14 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

«Абодвух яшчэ на папярэдніх паседжаннях выдалілі з судовай залі, нібыта яны парушалі парадак. Але насамрэч яны пратэставалі супраць таго, што судовую залю запоўнілі невядомымі людзьмі і не пусцілі родных і журналістаў. Блогераў пазбавілі магчымасці выступіць з апошнім словам, на што яны маюць поўнае права, але ж у нас цяпер – часам не да законаў».

Hавiны
Пракурор: Пратэсты ў Беларусі пачаліся і з-за блогераў з Берасця
2021.04.10 12:04

ММ belsat.eu

Стужка навінаў