«Укренерго» заяўляе, што расейскія войскі зноў пашкодзілі лінію сілкавання Чарнобыльскай АЭС


Лінія, якая сілкуе Чарнобыльскую АЭС і Славуціч, зноў пашкоджаная расейскімі войскамі пасля таго, як рамонтная брыгада «Укренерго» адрамантавала яе. Пра гэта 14 сакавіка паведамілі ва ўкраінскай кампаніі.

Чарнобыльская атамная электрастанцыя.
Фота: wikipedia.org

13 сакавіка працаўнікі «Укренерго» адрамантавалі высакавольтную лінію электраперадачы, якая сілкуе ЧАЭС і Славуціч. У 19.07 яе паставілі пад напружанне і пачалі аднаўленне энергасілкавання інфраструктуры станцыі і гораду. Але завяршыць працы не атрымалася, бо расейцы неўзабаве зноў пашкодзілі лінію.

Цяпер рамонтная брыгада «Укренерго» вымушана зноў ехаць на акупаваную тэрыторыю каля Чарнобыльскай АЭС, шукаць і ліквідаваць новае пашкоджанне, паведамілі ў кампаніі.

Hавiны
Любыя вайсковыя дзеянні вакол АЭС нясуць страшныя рызыкі
2022.03.09 22:58

«Укренерго» адзначае, што Чарнобыльская АЭС з’яўляецца важным абʼектам, які не можа заставацца без надзейнага энергасілкавання. Таксама ад лініі, якая сілкуе атамную станцыю, залежыць электразабеспячэнне жыхароў Славуціча. Таму бесперашкодны і хуткі допуск рамонтных брыгад «Укренерго» да гэтай лініі для правядзення аглядаў і рамонтаў вельмі важны не толькі для ўкраінскіх спажыўцоў, але і для Еўропы ў цэлым», – адзначылі ў «Укренерго».

Паводле кампаніі, «гэта дапаможа пазбегнуць паўторнай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і захаваць жыццё і здароўе людзей, якія могуць стаць яго ахвярамі».

24 лютага Чарнобыльскую АЭС захапілі расейскія войскі. З таго часу на станцыі дзяжурыць адна і тая ж змена з 210 чалавек, сярод якіх тэхнічныя спецыялісты і ахоўнікі. Украінскія ўлады ўжо папрасілі Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) дапамагчы забяспечыць ратацыю персаналу Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Hавiны
Гульня з ядравым агнём: як Расея ператвараецца ў дзяржаву-тэрарыста
2022.03.10 21:25

ПС belsat.eu

Стужка навінаў