Украінскі бок анансаваў абмен палоннымі ў бліжэйшы час


Генеральная пракурорка Украіны Ірына Венедыктава анансавала абмен палоннымі паміж Украінай и Расеяй.

Ірына Венедыктава.
Фота: Ksenia Svyatovets/ wikipedia

Абмен палоннымі можа адбыцца зусім неўзабаве, заявіла Ірына Венедыктава падчас тэлемарафону.

«Гэта гісторыя ваенная, я не магу каментаваць не сваю кампетэнцыю. У нас цяпер могуць скласціся пэўныя абмены. Гэта вельмі далікатная інфармацыя», – сказала Венедыктава.

Ніякіх падрабязнасцяў яна не раскрыла, каб не нанесці шкоды вайскоўцам.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб вялікай колькасці ўзятых у палон расейскіх акупантаў. Паводле яго, для іх размяшчэння прыйшлося стварыць спецыяльную структуру – каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з палоннымі, які ўзначаліла віцэ прэм’ер-міністр Ірына Верашчук.

Аналітыка
Генералы NАТО: Камп’ютарныя разлікі паказвалі, што Расея пераможа за 3–4 дні
2022.03.14 18:13

АД belsat.eu

Стужка навінаў