На сёння мы завяршаем тэкставы онлайн 19-га дня вайны на старонцы «Белсату». Дзякуй, што былі з намі, і беражыце сябе!
Амаль тры тыдні цягнуцца ваенныя дзеянні Расеі супраць Украіны. Бамбаванне гарадоў і тысячы ахвяраў.
У Кіеве атакавалі шматпавярховік у раёне Абалоні, ёсць інфармацыя пра выбухі ў іншых частках гораду. Не шкадуюць дзяцей і цяжарных, бомбы скідваюць не толькі на жылыя дамы, але і на больніцы са школамі. Міжнародная супольнасць выступае супраць агрэсіі Расеі, але неба над Украінаю дасюль не закрытае.
На сёння мы завяршаем тэкставы онлайн 19-га дня вайны на старонцы «Белсату». Дзякуй, што былі з намі, і беражыце сябе!
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе вынесе свой прысуд паводле пазову Украіны да Расейскай Федэрацыі 16 сакавіка
Украіна абвінавачвае Расею ў генацыдзе.
У жывым эфіры расейскага Першага каналу з’явілася жанчына з антываенным плакатам
Ён накіраваны супраць фізічных і юрыдычных асобаў, якія маюць дачыненне да агрэсіі супраць Украіны, а таксама шэрагу сектараў расейскай эканомікі.
Мэр Харкава Ігар Церахаў распавёў, што ў горадзе ў выніку баявых дзеянняў зруйнаваныя каля 600 дамоў.
Кіраўніку ўкраінскага Мікалаева прапанавалі здаць горад расейскім войскам
Кіраўніку гораду Аляксандру Сянкевічу намякнулі на сітуацыю ў Херсоне, куды расейскія вайскоўцы абмежавана пускаюць гуманітарную дапамогу.
Брытанскі журналіст атрымаў аскепкавы пералом абедзвюх ног у выніку баявых дзеянняў расейскіх войскаў. На гэты момант журналіст у рэанімацыі.
«Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў выступаю супраць вайны», – былы дыпламат Валер Варанецкі адказаў на зварот грамадзянаў.
У выніку авіяўдару, які сёння раніцай быў нанесены па тэлевежы ў Ровенскай вобласці, загінулі 9 людзей.
Яшчэ столькі ж атрымалі раненні.
Пра гэта паведаміў Віталь Коваль, які кіруе Ровенскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй.
Ён заявіў, што перспектыва ядравага канфлікту, раней неймаверная, цяпер вярнулася ў вобласць магчымага, і заклікаў захаваць бяспеку ядравых аб’ектаў.
Таксама ён напісаў у Twitter, што неабходна неадкладна спыніць баявыя дзеянні ва Украіне і пачаць сур’ёзныя перамовы на аснове прынцыпаў Статуту ААН і міжнароднага права.
Ukraine is on fire and being decimated before the eyes of the world.
This tragedy must stop.
We need an immediate cessation of hostilities and serious negotiations based on the principles of the @UN Charter and international law.
— António Guterres (@antonioguterres) March 14, 2022
Каля Львова адкрылі палявы шпіталь для перасяленцаў. У ім будуць працаваць амерыканскія медыкі.
Страчаныя транспартныя зносіны паміж Запарожжам і Энергадарам.
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны: «Акупанты прыцэльна б’юць па сельскагаспадарчай тэхніцы і падрываюць харчовую бяспеку ва Украіне і свеце».
Сістэматычныя выпадкі знішчэння сельскагаспадарчай тэхнікі зафіксаваныя ў Браварскім раёне (Кіеўская вобласць), Мелітопальскім раёне (Запарожская вобласць), Прылуцкім, Нежынскім, Ноўгарад-Северскім раёнах (Чарнігаўская вобласць), а таксама ў шэрагу раёнаў Херсонскай і Харкаўскай вобласцяў.
Таксама паведамляецца, што сельскагаспадарчая тэхніка масава рэквізуецца расейскімі вайскоўцамі для правядзення інжынерных працаў, пабудовы ўмацаванняў і выкарыстання як цягачоў для бронетэхнікі. Да гэтых работаў прымусова далучаюць мясцовае насельніцтва ў акупаваных населеных пунктах.
Акцыі кітайскіх кампаніяў рэкордна абваліліся пасля навінаў аб просьбе Расеі аказаць ваенную дапамогу, паведамляе Bloomberg.
14 сакавіка стаў найгоршым днём для акцый кітайскіх кампаніяў, якія гандлююцца на біржы ў Гон-Конгу, з лістапада 2008 года. Інвестары апасаюцца заходніх санкцыяў у дачыненні Кітаю, які збліжаецца з Расеяй.
Кампанія «Meta» забараніла карыстальнікам Facebook і Instagram публікаваць пажаданні смерці Пуціну і Лукашэнку.
Віцэ-прэзідэнт кампаніі Нік Клэг (Nick Clegg) напісаў супрацоўнікам, што ў правілах мадэрацыі кантэнту трэба дакладна пазначаць, што заклікі да смерці кіраўнікоў дзяржаваў забароненыя. Раней «Meta» часова дазволіла допісы, якія заклікалі да смерці Пуціна і Лукашэнкі, з-за чаго Facebook і Instagram былі заблакаваныя на тэрыторыі РФ.
На сёння перамовы паміж Расеяй і Украінай скончаныя. Яны працягнуцца заўтра.
Тэлеграм-канал «Енергоатом» паведамляе, што расейскія вайскоўцы ўтылізавалі частку боепрыпасаў на пляцоўцы каля першага энергаблоку Запарожскай АЭС.
У Віцебскай вобласці ГУБАЗ затрымаў мужчыну за запаўненне анкеты ў добраахвотніцкі батальён ва Украіне.
Цяпер яму выстаўленае абвінавачанне ў распальванні варожасці і ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
Цяпер адбываецца брыфінг расейскіх ваеннапалонных салдатаў.
Польшча і Літва заклікаюць «неадкладна» надаць Украіне статус кандыдата ў Еўразвяз – заява Люблінскага трохвугольніка.
Расейцы пачалі выпускаць людзей з Марыупалю, запушчаны «зялёны калідор».
Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыупалю Пятро Андрушчанка. Паводле яго, па «зялёным калідоры» з гораду змаглі выехаць не менш за 50 аўтамабіляў.
«Парытэтбанк» уводзіць ліміты на выдачу валюты наяўнымі.
Абмежаванне закране банкаўскія рахункі ў замежнай валюце, яны не будуць даступныя праз плацежныя карты.
У Беларусі заблакавалі сайты infobank.by і prokopovich.net.
Infobank.by да блакавання інфармаваў аб банках і фінансавай сітуацыі ў Беларусі, а prokopovich.net, які працаваў у 2011 годзе пасля дэвальвацыі ў Беларусі, зноў стаў актуальным, калі ў краіне пачаліся праблемы з валютай. Сайт дапамагаў абменьвацца кантактамі тым, хто хоча купіць або прадаць валюту па выгадным курсе.
Ілан Маск выклікаў Пуціна на бой адзін на адзін і прапанаваў стаўку: Украіна.
Нямецкая фармацэўтычная карпарацыя «Bayer» прыпыняе інвестыцыі ў Расею і Беларусь.
Ізраіль упершыню публічна абвясціў пра далучэнне да міжнародных санкцыяў супраць Расеі.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter міністр замежных справаў Ізраілю Яір Ляпід.
Забіты цывільны перад домам, які пашкодзіла выбухам у выніку абстрэлу расейскімі ракетамі.
Фізічным асобам часова забаранілі набываць валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы. Пра гэта паведамляе «Onliner».
Стала вядома, што галівудская акторка Рэбэл Ўілсан са сцэны прэміі BAFTA паказала сярэдні палец Уладзіміру Пуціну і падтрымала Украіну.
Такі ўчынак выклікаў шквал эмоцыяў у прыхільнікаў і гледачоў, якія працягваюць ёй дзякаваць у сацыяльных сетках.
Як паведамляе «Энергоатом», расейскія войскі разбурылі мост паміж Энэргадарам і Запарожжам. Эвакуацыя людзей і гуманітарныя канвоі немагчымыя.
Да ўсяго зноў была пашкоджаная лінія да Чарнобыльскай АЭС, якую ўчора адрамантавалі спецыялісты.
Расейскія салдаты масава адмаўляюцца ваяваць ва Украіне.
Гэта тыя, хто ўжо паспеў узяць удзел у баявых дзеяннях і вярнуцца ў месцы дыслакацыі.
Фотаздымкі рапартаў трапілі ў распараджэнне інфармацыйнага выдання «Guildhall».
Памежны камітэт Беларусі паведамляе, што 288 грамадзянаў Украіны прыбылі ў нашую краіну, у тым ліку транзітам праз Польшчу.
«З 6:00 12 сакавіка да 6:00 14 сакавіка 209 грамадзянаў Украіны былі дастаўленыя да беларускай мяжы з украінскай тэрыторыі, 79 – транзітам праз Польшчу.
Частка замежнікаў часова размяшчаецца ў гатэлях і санаторыях, іншыя грамадзяне выехалі да сваякоў, якія жывуць у нашай краіне».
Улады Чэхіі прыпыняюць выдачу ўсіх візаў (акрамя гуманітарных) грамадзянам Расеі.
Па ўкраінскіх медыях разыходзіцца відэа з дрона, які запусцілі сёння над Марыупалем. Увесь горад – у агні.
Пачынаецца 4-ы раўнд перамоваў Украіны і Расеі.
Паведамляецца, што Міністэрства абароны Украіны пачало выкарыстоўваць сістэму распазнавання твараў амерыканскай кампаніі «Clearview AI», якая мае доступ да базы з 10 мільярдаў здымкаў, два з якіх – з сеткі «ВКонтакте».
Амерыканскі стартап такім чынам прапаноўвае вышукваць расейскіх нападнікаў, змагацца з дэзынфармацыяй ды ідэнтыфікаваць загінулых.
Колькасць ахвяраў сярод мірных жыхароў Марыупалю ў выніку расейскай агрэсіі перавысіла 2,5 тысячы чалавек.
Генеральны штаб ЗСУ 14 сакавіка распавёў пра баявыя страты праціўніка: больш за 12 тысячаў чалавек з асабовага складу, 1249 баявых машынаў, 389 танкаў, 90 верталётаў, 77 самалётаў.
Кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім падараваў аўтамабіль патрульным паліцыянтам.
Акупанты працягваюць абстрэльваць жылыя кварталы ды аб’екты інфраструктуры ў Харкаўскай вобласці, ёсць пацярпелыя.
«Харкаўская вобласць перажыла няпростую ноч. Расейскія акупанты без перапынку наносяць удары па жылых кварталах, больніцах, інфраструктуры, прамысловасці. У выніку шматлікіх разбурэнняў ды пажараў ёсць загінулыя і параненыя», – адзначылі праваахоўнікі.
Ратавальнікі 42 разы за содні выязджалі на пажары і на разбор завалаў зруйнаваных будынкаў.
Ірына Вэрэшчук распавяла пра запланаваныя на сёння гуманітарныя маршруты.
Міністэрства замежных справаў Кітаю запатрабавала ад Злучаных Штатаў Амерыкі поўнага высвятлення сваёй вайскова-біялагічнай дзейнасці ва Украіне.
Пасля варожага абстрэлу ў Кіеве гарыць завод «Антонаў».
Instagram афіцыйна занеслі ў спіс заблакаваных сайтаў у Расеі.
У выніку начнога бамбавання Ахтыркі ў Сумскай вобласці загінулі як мінімум трое мірных жыхароў, паведамляе мэр Паўло Кузьменка.
Памерла жанчына з марыупальскага радзільнага дому, фота якой абляцела ўвесь свет.
Не выжыла ні жанчына, параненая ў часе расейскага абстрэлу дзіцячай лякарні, ні ненароджанае дзіця.