У Францыі і Брытаніі актывісты захапілі дамы дачкі Пуціна і алігарха Дзерыпаскі


У Еўропе актывісты перайшлі да захопу маёмасці, якую звязваюць з атачэннем прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Гэтак, французскі палітычны актывіст П’ер Афнэр (Pierre Haffner) пракраўся на вілу ў Б’ярыцы (Biarritz) і зняў відэаролік у падтрымку Украіны. На відэа ён пазіруе на балконе і ўнутры будынку вілы з украінскім сцягам у руках.

Афнэр сцвярджае, што шыкоўная віла на беразе Біскайскай затокі належыць былому мужу меркаванай дачкі Пуціна Кацярыны ЦіханавайКірылу Шамалаву. Раней пра гэта ж пісала «Reuters».

Актывіст заявіў, што змяніў у будынку замкі і плануе размясціць на віле ўкраінскіх уцекачоў.

Захоплены дом Алега Дзерыпаскі ў Лондане.
Фота: BBC News | Русская служба / Telegram

Таксама і ў Лондане ў ноч на 14 сакавіка праніклі ў асабняк коштам 50 млн фунтаў. Паводле брытанскіх медыяў, будынак належыць сямʼі расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі, які на мінулым тыдні трапіў пад санкцыі.

Актывісты вывесілі ўкраінскія сцягі і банеры: «Маёмасць вызваленая».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў