У чацвёртым раўндзе перамоваў Украіны і Расеі аб'яўлена паўза да 15 сакавіка


Дарадца Офіса Прэзідэнта Украіны Міхайло Подоляк паведаміў, што ў перамовах з Расеяй узялі тэхнічную паўзу да заўтра, 15 сакавіка.

Перамовы паміж Украінай і Расеяй 14 сакавіка.
Фота: Podolyak_M/ Twitter

«У перагаворах узята тэхнічная паўза да заўтра. Для дадатковай працы ў працоўных падгрупах і для ўдакладнення асобных азначэнняў. Перамовы працягваюцца», – напісаў Подоляк.

Раніцай 14 сакавіка пачаўся 4 раўнд перамоваў паміж украінскай і расейскай дэлегацыяй. Гэтым разам было вырашана праводзіць перамовы ў онлайн-фармаце.

«Камунікацыя цяжка, але ідзе. Прычына рознагалоссяў у тым, што ў нас вельмі розныя палітычныя сістэмы. Украіна – гэта свабодны дыялог у грамадстве і абавязковы кансэнсус. Расея – гэта ўльтыматыўнае прыгнечанне ўласнага грамадства», – напісаў у сваім Twitter дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайло Подоляк.

Першы раўнд перамоў паміж Украінай і Расеяй адбыўся 28 лютага.

ПраСвет
Чаму Захад не закрывае неба над Украінай? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою
2022.03.14 15:39

АД belsat.eu

Стужка навінаў