Расея засталася без Instagram. Карыстальнікам раяць знайсці новыя магчымасці ў «Одноклассниках»


Доступ да сацыяльнай сеткі Instagram абмежаваны на тэрыторыі Расеі. Пра блакаванне рэсурсу апоўначы 14 сакавіка паведамілі ў Раскамнаглядзе – у сувязі з нібыта распаўсюдам у ім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да расейцаў, у тым ліку вайскоўцаў.

Instagram.
Фота: numag.pl

Пра блакаванне Instagram расейцаў апавясцілі праз рассылку парталу дзяржпаслуг. У ёй Раскамнагляд нагадаў, што Расея мае свае інтэрнэт-платформы, у тым ліку сацсеткі «Вконтакте» і «Одноклассники».

«Спадзяемся, што ваш пераход у гэтыя інтэрнэт-асяроддзі адбудзецца хутка, а ў перспектыве вы адкрыеце для сябе новыя магчымасці камунікацыі і вядзення бізнесу», – адзначалася ў рассылцы, піша ТАСС.

Паводле Раскамнагляду, адной з мэтаў блакавання з’яўляецца забеспячэнне псіхалагічнага здароўя расейцаў.

Раней Генеральная пракуратура Расеі запатрабавала прызнаць кампанію Meta Platforms Inc., у якую ўваходзяць Facebook, Instagram і мэсэнджар WhatsApp, экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць яе дзейнасць у РФ.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў