У Зялёным Лузе праблемы з пітной вадой


З водаправодных кранаў у жыхароў мікрараёну Зялёны Луг цячэ брудная карычневая вада. Працаўнікі «Менскводаканалу» паведамляюць, што адбылася аварыя трубаправоду халоднага водазабеспячэння ў ваколіцах дому № 37 на вул. Мірашнічэнкі, піша «Минск-Новости».

З праблемай бруднай вады ў кранах сутыкнуліся жыхары дамоў № 11, 27, 29, 31, 37, 47 на вуліцы Мірашнічэнкі і дому № 20 на вуліцы Гамарніка ў Менску. Працаўнікі «Менскводаканалу» адключаюць тэхналагічнае абсталяванне, каб як мага хутчэй пераадолець праблему. Арганізаваны падвоз вады. Аўтацыстэрны размешчаныя ў двух пунктах: вул. Мірашнічэнкі 27 і 47.

«Менскводаканал» перапрашае за часовыя нязручнасці.

Hавiны
У Маскоўскі раён Менску вярнулі ацяпленне
2021.01.22 18:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў