Святлана Ціханоўская заклікала палітвязняў спыніць галадаванне


Экс-кандыдатка на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская ў сваім выступе звярнулася да Ігара Лосіка, Ігар Банцэра і Дзмітрыя Фурманава. Палітык просіць палітвязняў спыніць галадаванне.

Святлана Ціханоўская заклікала палітычных зняволеных, якія распачалі галадаванне, спыніць пратэст у такой форме.

«Ігар Лосік, Ігар Банцэр і Дзмітрый Фурманаў. Вы можаце не ведаць пра тое, што я цяпер кажу гэтыя словы. Але мы ўсе ведаем пра вас і вашую бязмежную мужнасць.

Вы цяпер рызыкуеце сваім жыццём, выказваючы пратэст праз галадаванне. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі.

Як чалавек, маці і жонка я прашу вас спыніць галадаванне. Вы патрэбныя вашым блізкім, бацькам і дзецям. Вы патрэбныя Беларусі.

Але як палітык я раблю ўсё магчымае, каб вызваліць вас і сотні беларусаў, якія без віны зачыненыя ў суседніх з вамі камерах.

На гэтым тыдні я сустракалася з дэлегацыямі Еўразвязу і ААН, каб яны наклалі фінансавыя і візавыя санкцыі на суддзяў, пракурораў і кіраўніцтва турмаў, якія не выконваюць вашых патрабаванняў.

Яны абавязаныя дапусціць у турмы прадстаўнікоў дыпмісіяў і амбасадараў. Яны забараняюць гэтыя візіты, бо баяцца, што ўсе ўбачаць, у якіх страшных умовах рэжым утрымлівае нашых мужоў, дзяцей, бацькоў і сяброў. Мы можам толькі здагадвацца, у якім пекле вы перабываеце, калі адважыліся парэзаць жылы і аб’явіць сухое галадаванне.

Але мы гаворым пра вас на ўвесь свет. Разам з замежнымі партнёрамі мы працягваем дамагацца, каб спецдакладчыка ААН аб Беларусі Анаіс Марэн пусцілі ў Беларусь. Ужо на наступным тыдні ААН павінная запусціць механізм прыцягнення да адказнасці тых, хто здзяйсняў незаконныя затрыманні і выносіў спушчаныя зверху прысуды.

Але я не ведаю, ці ёсць у вас яшчэ тыдзень. А значыць, у нас няма права проста чакаць нейкіх захадаў – бо гэта чаканне вядзе да страшных ахвяраў.

Кажуць, чалавек жыве тры дзясяткі содняў без ежы, трое содняў без вады і тры хвіліны без паветра. Але адзінае, у чым я ўпэўненая – што якім бы ні было вашае рашэнне, вы ўжо паказалі, што не гатовыя жыць ні секунды без сваіх перакананняў», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Hавiны
«Да панядзелка я дажыву, а далей – не ведаю». На 10-ыя содні сухой галадоўкі прайшло судовае паседжанне над Ігарам Банцэрам
2021.03.12 17:44

11 сакавіка Ігар Лосік спрабаваў парэзаць сабе жылы і абвесціў сухое галадаванне. Вядомага блогера затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. Супраць яго завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Рыхтаванне да парушэння грамадскага парадку») і ч. 2 арт. 293 («Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Ніякіх следчых дзеянняў увесь гэты час з ім не праводзілі. «Мяне проста мурыжаць», – напісаў ён у лісце. З 15 снежня да 25 студзеня Ігар ужо трымаў галадоўку і прыпыніў яе дзякуючы моцнаму падтрыманню і салідарнасці.

Таксама стала вядома, што блогер Сяргей Пятрухін у турме № 4 Магілёва парэзаў сабе жылы. Прычына – жудасная антысанітарыя ў камеры, куды яго перавялі, немагчымасць быць з прысутным там кантынгентам.

12 дзён трымае сухое галадаванне Ігар Банцэр.

Зміцер Фурманаў, арыштаваны ў Горадні паводле гэтак званай справы Ціханоўскага, 11 сакавіка абвесціў галадаванне. Ён пайшоў на гэты крок «праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў гарадзенскай турме».

Hавiны
«Ці значаць штосьці жыцці беларусаў для свету і Еўропы?» Латушка звярнуўся да кіраўнікоў Еўразвязу пасля новых галадаванняў
2021.03.13 10:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў