Сцяпан Пуціла распавёў пра фільм аб Лукашэнку і аб пратэстах у Беларусі


Фільм пра маёмасць і злоўжыванні «Лукашэнка. Залатое дно», які стварыла каманда блогера Сцяпана Пуцілы, за 5 дзён паглядзелі больш як 5 мільёнаў разоў. У інтэрв’ю DW.com блогер распавёў пра сродкі для расследавання.

Сцяпан Пуціла распавёў, што над фільмам-расследаваннем «Лукашэнка. Залатое дно», у якім апавядаецца аб карупцыі і злоўжываннях Аляксандра Лукашэнкі, працавалі пяць асобаў.

«Мы працуем сваймі сіламі. Мы не сядзім, як сцвярджае прапаганда, на нейкіх заходніх харчах. Мы маем сродкі з рэкламных прыбыткаў і данатаў – ахвяраванняў, якія дасылаюць людзі. Працуем, можна сказаць, на грамадскіх пачатках», – кажа Сцяпан Пуціла.

Пры гэтым каманда мае намер працягнуць расследаванні, заявіў блогер. Сцяпан Пуціла таксама распавёў, што праз некалькі дзён выйдзе чарговая серыя фільму.

«Спадзяюся, што так і атрымаецца зрабіць. Пастараемся больш не знікаць. Вучымся на сваіх памылках. І ўсё арганізуем так, як трэба», – сказаў Сцяпан Пуціла.

Адміністратар папулярнага Telegram-каналу распавёў, што болей ягоны рэсурс не будзе каардынаваць масавых акцыяў у Беларусі.

«Мы больш не дапамагаем людзям у каардынацыі пратэстаў. У жніўні праз блакаванні інтэрнэту яны прасілі нас дапамагаць трохі каардынаваць іх дзеянні, распавядаць, дзе хто збіраецца. Цяпер мы ўжо адышлі ад гэтага, таму што людзі арганізоўваюцца самі», – сказаў Пуціла.

Каманда Telegram-каналу Сцяпана Пуцілы 8 сакавіка выпусціла фільм-расследаванне пра карупцыю Лукашэнкі. Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» на YouTube назбіраў больш за 5 мільёнаў праглядаў.

Лукашэнка заявіў, што не глядзеў гэтага фільму, але, паводле ягоных словаў, расказанае ў фільме не адпавядае рэчаіснасці.

«Я ніколі сабе не дазволю скрасці нешта ў людзей. Таму што я вырас не ў галечы, але ў беднасці страшнай. І я ведаю кошт кожнага рубля», – заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам пасля «Менскай лыжні».

Меркаванні
«Залатое дно»: аўтары фільма пра багацце Лукашэнкі паляць напалмам. Як адрэагуюць беларусы і сам «герой»?
2021.03.09 21:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў