Прэмʼер-міністры краінаў Балтыі хочуць, каб беларускае пытанне было прыярытэтным у парадку дня ЕЗ


Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Эстоніі заявілі пра неабходнасць падтрымліваць беларускі народ не толькі на словах, але і на справе, паведамляе радыё «Свабода».

Пра гэта было заяўлена на перамовах кіраўнікоў урадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі ў межах Балтыйскай рады.

У сустрэчы, якая прайшла ў дыстанцыйным фармаце, удзельнічала прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen).

На думку прэмʼер-міністраў, неабходна захаваць беларускае пытанне прыярытэтам парадку дня Еўразвязу.

Прэмʼер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце (Ingrida Šimonytė) заявіла таксама, што ейную краіну не задавальняе хада выканання рэкамендацыяў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Яна нагадала пра высновы Еўракамісіі адносна недапушчэння на рынак Еўразвязу энергіі, выпрацаванай на небяспечных электрастанцыях.

Hавiны
ЕЗ і ЗША працягваюць і ўзмацняюць санкцыі, а Польшча патрабуе вызваліць журналістак «Белсату»
2021.02.25 22:20

ІІ Belsat.eu

Стужка навінаў