Мінздароўя апублікавала новую статыстыку аб каронавірусе


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 2095 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 302 323 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Цягам апошніх содняў інфікаваных зрабілася больш яшчэ на 995 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2095 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у ведамстве.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 2087 смерцяў. Такім чынам, колькасць памерлых ад каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 8 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі акрыялі 293 485 пацыентаў.

Hавiны
Віцебскі доктар Уладзімір Мартаў: «Стаўся стрэмкаю, нязручным чалавекам са сваёй пазіцыяй»
2021.03.04 13:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў