Міністр аховы здароўя пра падзеі ў віцебскай больніцы: Быў цэлы шэраг парушэнняў

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч распавёў, што сапраўды, у Віцебскай больніцы хуткай дапамогі мелі месца факты перабою з падачай кіслароду. Але, паводле словаў чыноўніка, гэта ніяк не звязана з смярцямі пацыентаў. Пра гэта міністр распавёў у эфіры «СТВ».

Сведчанні былога загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі віцебскай БХМД Уладзіміра Мартава чыноўнікі пераводзяць у плашчыню палітыкі. Гэтак каментуючы паведамленні лекара, што ў выніку перабояў падачы кіслароду ў больніцы памерлі многія пацыенты, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў, што насамрэч праблемы былі.

«Было кароткачасовае падзенне ўзроўню плыні кіслароду, якое не паўплывала фатальна на тое, што распавядаў наш паважаны Уладзімір Юр’евіч (Мартаў, – заўвага Belsat.eu). Расследаванне адбываецца ў цяперашні час. На жаль, быў цэлы шэраг парушэнняў па вядзенню пацыентаў у гэтым аддзяленні», – распавёў Дзмітрый Піневіч.

Уладзімір Мартаў. Фота: Белсат

Чыноўнік сцвярджае, што насамрэч пацыентаў, якія памерлі ў выніку аварыі, няма. Таксама Дзмітрый Піневіч сказаў, што няма і дакументаў, якія б пацвярджалі б словы лекара.

«Сталі паміраць людзі». Доктар распавёў пра аварыю, якая пацягнула гібель пацыентаў у віцебскай БХМД

Выданне «Народныя навіны Віцебску» зладзіла расследаванне сітуацыі з кіслародам у больніцы. Паводле адкрытых крыніцаў, яшчэ 16 лістапада Віцебская гарадская клінічная больніца хуткай медычнай дапамогі абʼявіла набыццё паслугаў на рамонт (замену) двух кампрэсараў у адміністрацыйна-хірургічным корпусе і рамонту (замене) двух вакуумных помпаў у тэрапеўтычным корпусе. Кошт агучанай угоды складаў 52 000 рублёў. Вядома, што толькі 7 снежня больніца змагла набыць абсталяванне, 14 чысла падпісалі дамову на стварэнне новай станцыі пампавання кіслароду. 16 снежня Віцебская больніца падпісала дамову на 51 300 рублёў з менскай фірмай ТАА «ТехМедика».

Лукашэнка загадаў «паставіць на месца» віцебскага лекара. Той яму адказаў

Паводле дамовы, выканаўца павінен быў выканаць рамонт на працягу 10 дзён (г.зн. да 26 снежня), але «ў залежнасці ад складанасці рамонту і наяўнасці запасных частак». Як доўга працягваўся рамонт – невядома. З адкрытых крыніцаў можна толькі даведацца, што 8 лютага бакі падпісалі дадатковае пагадненне да дамовы, згодна з якой аплата ўсёй сумы пераносіцца на сродкі з фінансавання 2021 года.

Катастрофа, падчас якой памерлі пацыенты, паводле лекара Мартава, адбылася 7-8 студзеня.

Міністр пра надзвычайнае здарэнне ў віцебскім шпіталі: «Былі невялікія перабоі»

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны