У Дзяржаўную думу РФ унеслі праекты пастановы пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР


Расейскія дэпутаты маюць намер накіраваць кіраўніку Крамля зварот аб неабходнасці прызнання так званых ДНР і ЛНР. Адпаведныя дакументы паступілі на разгляд у Дзяржаўную думу, паведамляюць расейскія медыі.

Дзярждума РФ.
Фота: Konstantin Kokoshkin / Russian Look / Forum

Партыя КПРФ, а таксама прадстаўнікі «Адзінай Расеі» накіравалі ў Дзярждуму дакумент, у якім заклікаюць прэзідэнта Расеі прызнаць незалежнасць так званых ДНР і ЛНР, але пасля кансультацыяў з МЗС, піша ТАСС. З падобным заклікам звярнуліся і прадстаўнікі камітэту Дзярждумы па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі.

Дэпутаты маюць разгледзець звароты 15 лютага.

Hавiны
Украіна запатрабавала сустрэчу з Расеяй у межах Венскага дакументу
2022.02.14 15:36

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў