Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў прэзідэнта ЗША наведаць Украіну ў найбліжэйшыя дні


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў прэзідэнта ЗША Джо Байдена падчас тэлефоннай размовы наведаць Украіну ў найбліжэйшыя дні, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны.
Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінскі бок разумее ўсе рызыкі і гатовы да любога развіцця сітуацыі:

«Перакананы, што ваш прыезд у Кіеў у найбліжэйшыя дні, вырашальныя для стабілізацыі сітуацыі, будзе магутным сігналам і будзе спрыяць дээскалацыі».

Таксама Зяленскі сказаў, што пакуль Украіне не з’яўляецца членам НАТО, таму «толькі моцнае ўкраінскае войска зʼяўляецца закладам бяспекі дзяржавы».

Тэлефонная гутарка Байдена і Зяленскага прайшла ў нядзелю ўвечары і доўжылася каля гадзіны. Паведамляецца, што лідары абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны – абмяняліся наяўнай інфармацыяй, яе ацэнкамі і абмеркавалі шляхі дээскалацыі, а таксама санкцыі ў выпадку эскалацыі агрэсіі Расеяй.

Hавiны
CIT: Расея перакідвае да мяжы з Украінай 1-ю танкавую армію
2022.02.13 17:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў