На знак салідарнасці з палітзняволенай Вольгай Гарбуновай у краінах свету адбыўся танцавальны флэш-моб

Глабальная кампанія «One Billion Rising» зладзіла акцыі падтрымання палітычнай зняволенай Вольгі Гарбуновай. У розных краінах свету прайшоў танцавальны флэш-моб.

У 2016 годзе грамадская актывістка Вольга Гарбунова далучылася да ініцыятывы «One Billion Rising», якая намагаецца пакласці канец сексуальнаму гвалту над жанчынамі. Цяпер Вольга Гарбунова за кратамі, праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. Актывісткі кампаніі сёлетнюю акцыю, якая адбываецца 14 лютага ў розных краінах свету, ладзяць дзеля падтрымання Вольгі.

«Вольга шмат зрабіла для жанчын і дзяцей у Беларусі, для іхнай бяспекі – фізічнай, псіхалагічнай і прававой. У аўтарытарнай краіне, дзе масавыя рэпрэсіі і пераслед адбываюцца з 1999 года і ўзмацніліся з 2020 года, Воля цаной уласнай свабоды змагаецца з гендарным гвалтам. Просім прысвяціць сёлетнюю акцыю палітзняволенай, актывістцы і праваабаронцы Вользе Гарбуновай», – заклікаюць арганізатаркі міжнароднай акцыі.

Беларусы Кіева прынялі ўдзел у танцавальным пратэсце супраць гвалту над жанчынамі. Сёлета танец быў прысвечаны Олі Гарбуновай, якая шмат разоў арганізоўвала гэтую акцыю ў Менску, а зараз знаходзіцца ў СІЗА. ONE BILLION RISING – міжнародная акцыя супраць гвалту над жанчынамі. Танец-пратэст праходзіць 14 лютага ва ўсім свеце. 14 лютага 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: Белсат

Арганізатары міжнароднай акцыі прыдумалі гэштэг #RiseForOlga на знак падтрымання і салідарнасці з Вольгай Гарбуновай.

Hавiны
Міжнародная акцыя 14 лютага «One Billion Rising – 2022»: за целы жанчын, дзяўчат і за Вольгу Гарбунову
2022.02.11 16:50

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў