Генпракуратура сфармавала працоўную групу для нагляду за «правільнай хадой народнага галасавання»


Адбылася сустрэча намесніка генеральнага пракурора Максіма Вароніна з Леанідам Анфімавым, кіраўніком штабу Місіі наглядальнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме аб зменах у Канстытуцыю Беларусі.

Намеснік генеральнага пракурора Максім Варонін.
Фота: prokuratura.gov.by

Падчас сустрэчы Варонін паведаміў, што каб узмацніць нагляд за правільнай хадой народнага галасавання, Генпракуратура сфармавала працоўную групу. Група будзе сачыць, каб выконвалася заканадаўства, якое рэгламентуе рыхтаванне і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму.

У абласных пракуратурах і пракуратуры Менску створаныя аналагічныя групы з ліку найболей дасведчаных пракурорскіх працаўнікоў.

Раней міністр унутраных справаў Іван Кубракоў распавядаў, што на ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць супрацоўнікі органаў унутраных справаў. Таксама міліцыянты будуць суправаджаць і ахоўваць чальцоў камісіі, якія будуць хадзіць па дамах падчас хатняга галасавання. Калі будуць узнікаць сумневы і пытанні, першым у памяшканне будзе заходзіць міліцыянт, а потым ужо – прадстаўнік участковай камісіі.

Аб’ектыў
Чаго баяцца чальцы выбарчых камісіяў?
2022.02.10 22:17

Фота вокладкі: Валерый Шарыфулін / ТАСС

АД, belsat.eu

Стужка навінаў