Галоўнае за дзень: Мацкевіч 10 дзён без ежы, Гуркоў заявіў пра гатовасць абараняць Украіну


«Белсат» падводзіць вынікі панядзелка, 14 лютага.

Уладзімір Мацкевіч патрабуе змены меры стрымання, спынення «імітацыі следчага працэсу» і перадачы справы ў суд. Наш калега заявіў, што калі патрабаванні не будуць задаволеныя праз 10 дзён галадавання, ён гатовы перайсці да сухой галадоўкі – адмовіцца не толькі ад ежы, але і ад вады. 14 лютага гэты тэрмін скончыўся.

Артыкулы
Палітзняволены Уладзімір Мацкевіч можа пачаць сухую галадоўку
2022.02.14 10:48

Глабальная кампанія «One Billion Rising» зладзіла акцыі падтрымання палітычнай зняволенай Вольгі Гарбуновай. У розных краінах свету прайшоў танцавальны флэш-моб.

Фота
На знак салідарнасці з палітзняволенай Вольгай Гарбуновай у краінах свету адбыўся танцавальны флэш-моб
2022.02.14 20:09

Марыя Калеснікава выказала сваё меркаванне ў справе так званага рэферэндуму, пра які абвесцілі ўлады.

Артыкулы
Марыя Калеснікава выказала сваё меркаванне аб удзеле ў «рэферэндуме»
2022.02.14 18:26

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбны медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Hавiны
У Беларусі другі медаль Алімпіяды. Ганна Гуськова – падпісантка ліста за сумленныя выбары
2022.02.14 15:41

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца да канца тыдня, заявіў прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС. Па выніку перамоваў яны могуць зрабіць заяву.

Hавiны
Лукашэнка павінен сустрэцца з Пуціным да канца тыдня, паведаміў Пяскоў
2022.02.14 15:03

Каля пункта пропуску «Бераставіца» у Гарадзенскай вобласці 14 лютага дзесяткі кіроўцаў фур выйшлі на дарогу і пачалі самастойна рэгуляваць рух вялікагрузаў, піша autogrodno.by

Hавiны
Дзясяткі дальнабойнікаў выйшлі на дарогу каля пункту пропуска «Бераставіца»
2022.02.14 13:34

14 лютага ў забітага сілавікамі Аляксандра Віхора дзень народзінаў. 25-гадовы жыхар Гомля памёр 11 жніўня 2020 года. Вінаватых у яго смерці следчыя не знайшлі.

Hавiны
14 лютага – дзень народзінаў забітага сілавікамі Аляксандра Віхора
2022.02.14 16:21

 

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў