Дзясяткі дальнабойнікаў выйшлі на дарогу каля пункту пропуска «Бераставіца»


Каля пункта пропуску «Бераставіца» у Гарадзенскай вобласці 14 лютага дзесяткі кіроўцаў фур выйшлі на дарогу і пачалі самастойна рэгуляваць рух вялікагрузаў, піша autogrodno.by

Агульная даўжыня чаргі складае каля 20 кіламетраў. Паколькі на вуліцах населенага пункта Памежны грузавікам стаяць забаронена, чарга цягнецца да населенага пункта, затым разрываецца і працягваецца пасля яго.

Многія кіроўцы праязджаюць міма другой чаргі і спыняюцца ў хвасце першай чаргі. Дальнабойшчыкі гавораць, што з-за такіх калег руху «хваста» чаргі не было ўжо каля трыццаці гадзін. Сёння раніцай кіроўцы з «хваста» не вытрымалі і выйшлі на дарогу.

«За 27 гадзін я не праехаў ніводнага сантыметра. Тым часам міма мяне ў бок мяжы стала праязджаюць без чаргі іншыя грузавікі. Гэта трэба спыніць», – расказаў вадзіцель, які стаіць у чарзе з фур.

Дальнабойнікі выйшлі на дарогу каля пункту пропуска «Бераставіца».
Фота: autogrodno.by
Дальнабойнікі выйшлі на дарогу каля пункту пропуска «Бераставіца».
Фота: autogrodno.by

Кіроўцы патрабуюць навесці парадак у чарзе ў супрацоўнікаў ДАІ і пункта пропуску. У выніку дальнабойшчыкі і супрацоўнік ДАІ разгарнулі першы грузавік, вадзіцель якога спяшаўся аб’ехаць доўгую чаргу.

Без акрэдытацыі
Хто і як сочыць за беларусамі ў інтэрнэце?
2022.02.14 10:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў