Беларуска Ганна Гуськова заваявала срэбны медаль Алімпійскіх гульняў у лыжнай акрабатыцы


Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбны медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне, паведамляе НАК Беларусі.

Гэта другі алімпійскі медаль Беларусі.

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Фота: noc_belarus

У суперфінале беларуска атрымала 107,95 бала за свой скачок і заваявала срэбны медаль. Гуськова выйшла ў суперфінал з шостага месца.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала Сюй Мэн Таў з Кітаю – 108,61 бала, трэцяе месца Мэан Нік з ЗША – 93,76 бала.

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Фота: noc_belarus

У 2018 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пхёнгчхану Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у лыжнай акрабатыцы. Тады яна прынесла першае золата Беларусі.

У 2020 годзе спартоўка падпісала ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Hавiны
Біятланістка Ганна Сола заняла 4-е месца ў гонцы праследавання на Алімпійскіх гульнях
2022.02.13 13:44

АД belsat.eu

Стужка навінаў