Авіякампанія Norwegian часова спыніла палёты над Украінай


Нарвежская авіякампанія Norwegian часова прыпыняе палёты над тэрыторыяй Украіны «у мэтах бяспекі», паведамляе тэлеканал ТВ2.

Самалёт авіякампаніі Norwegian.
Фота: cnbc.com

«Мы прынялі гэтае рашэнне на аснове комплекснай ацэнкі бяспекі. Таму мы вырашылі не лятаць над Украінай да асаблівага распараджэння. Бяспека заўсёды на першым месцы», – сказаў дырэктар па камунікацыях авіякампаніі Norwegian Эсбен Туман.

Авіякампанія ў асноўным не мае прамых маршрутаў ва Украіну, але часам лётае над заходнімі часткамі Украіны па дарозе ў Венгрыю ці Турцыю.

«Увогуле, мы не так шмат лятаем над Украінай. Пасля катастрофы MH17 мы наогул пазбягалі ўсходніх раёнаў Украіны», – дадаў Туман.

Раней аб спыненні палётаў палётаў ва Украіну аб’явіла нідэрландская KLM. Нямецкая авіякампанія Lufthansa і французская Air France заявілі, што разглядаюць спыненне авіярэйсаў, але пакуль не прынялі такога рашэння. Акрамя гэтага, 13 лютага ўкраінскае выданне «Страна.ua» паведаміла, што страхавальнікі рыхтуюцца абвясціць аб адмове пакрываць страхавыя выпадкі пры палётах ва Украіну з 14 лютага.

Авіякампанія SkyUp прыпыніла продаж квіткоў на вылеты з Украіны з 14 па 16 лютага, а турэцкая авіякампанія Turkish Airlines аб’явіла аб магчымасці вярнуць білеты на авіярэйсы ва Украіну або абмяняць іх.

Hавiны
Авіякампаніі могуць спыніць паветраны рух над Украінай з 14 лютага
2022.02.13 15:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў