У Санкт-Пецярбургу адрадзіліся каталіцкія імшы па-беларуску

Першая за доўгі час беларускамоўная імша ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Міхаіл Фацееў для belsat.eu

14 лютага ў расейскім Санкт-Пецярбургу аднавіліся каталіцкія імшы па-беларуску.

Першая за доўгі час беларускамоўная імша прайшла ў парафіі Успення Найсвяцейшай Панны Марыі – у капліцы бласлаўлёнага Тэафілюса Матулёніса, які ў 1928–1943 гадах быў дапаможным біскупам Магілёўскім.

Першая за доўгі час беларускамоўная імша ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Міхаіл Фацееў для belsat.eu

Служыў яе пробашч касцёлу Януш Прусіноўскі, які раней пэўны час нёс служэнне ў беларускім Сянно і з тых часоў ведае беларускую мову. З ініцыятывай служэння імшы па-беларуску выступілі мясцовыя беларусы. Ладзілі набажэнства з дапаможнікам, выдадзеным у Санкт-Пецярбургу ў 2006 годзе, калі ў парафіі працаваў семінарыст з Беларусі, будучы ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Першая за доўгі час беларускамоўная імша ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Міхаіл Фацееў для belsat.eu

Падчас службы ўшанавалі памяць Тарэсы Шырмы, якая брала актыўны ўдзел у жыцці парафіі, выдавала па-беларуску газету «Krynica» і вяла праграмы на беларускай мове на Пецярбургскім хрысціянскім радыё «Марыя», а пасля жніўня 2020 года рэгулярна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту каля консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. Яна памерла 5 лютага.

Рэдагавала беларускую газету і падтрымлівала пратэст. У Санкт-Пецярбургу памерла актыўная верніца з Беларусі

Служыць імшу па-беларуску плануецца кожную другую нядзелю. Сёння ў ёй узялі ўдзел каля 20 чалавек.

Першая за доўгі час беларускамоўная імша ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Міхаіл Фацееў для belsat.eu

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны