У Салігорску пахапалі людзей на нядзельным шпацыры ў парку


Падчас нядзельнага маршу ў Салігорску затрымалі мінімум 8 чалавек. Затрыманне адбылося ў парку Чатырох стыхіяў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Парк Чатырох стыхіяў у Салігорску
Фота: «Электронный Солигорск»

Супрацоўнікі АМАПу схапілі грамадзянаў, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр у парк. Затрыманыя фактычна не паспелі сабрацца ў групу, у іх не было сімволікі, і яны не выкрыквалі лозунгаў.

Праваабаронцам «Вясны» вядома пра затрыманне Сяргея Дзьмухайлы, токара «Беларуськалію», які 16 снежня далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі.

Сяргей Дзьмухайла далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі
Фота: Instagram «Страна для жизни»

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў