АМАП разагнаў канцэрт на турбазе пад Смалявічамі. Паведамляюць, што затрымалі 67 чалавек


На базе адпачынку «Аганёк» у Смалявіцкім раёне ўвечары 13 лютага затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана» (РСП), Panska Moc і Ok-band, паведамляюць Naviny.by.

У мясцовым чаце пішуць, што затрымалі 67 чалавек, якіх даставілі РАУС. Некаторыя нібыта ехалі туды на ўласных аўтамабілях у суправаджэнні амапаўцаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на затрыманых склалі пратаколы. Не менш як чатырох чалавек адпусцілі да суда. Паведамляюць, што затрыманая менеджарка гурта РСП Настасся Доль.

Чытачы «Белсату» пішуць, што затрыманых вязуць у жодзінскі ІЧУ. З канцэрту не вярнуліся больш як 50 чалавек.

Адзначаюць, што імпрэза хутчэй была не канцэртам, а публічнай рэпетыцыяй: квіткі не прадаваліся, а гастрольнае пасведчанне не афармлялася.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў