Пад Горадняй сутыкнуліся легкавік і мікрааўтобус. Загінулі два чалавекі


ДТЗ пад Горадняй.
Фота: ДАІ Гарадзенскага аблвыканкаму

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Горадняй раніцай 14 лютага, паведамляе БелТА са спасылкаю на ДАІ УУС абласнога выканкаму.

Аварыя адбылася каля 08:00. За 500 метраў ад вёскі Путрышкі сутыкнуліся легкавік Audi і мікрааўтобус Ford.

У выніку 54-гадовы кіроўца легкавіка і ягоны 33-гадовы пасажыр, які быў на пярэднім сядзенні, загінулі на месцы. Яшчэ аднаму пасажыру Audi, а таксама пасажырцы мікрааўтобуса спатрэбілася дапамога.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў