Галоўчанка: Калі Захад не дасць крэдытаў, возьмем іх у Расеі і Кітаю


Каб выйсці на параметры росту ў бліжэйшую пяцігодку, Беларусі трэба выдаткаваць каля 200 мільярдаў рублёў. Такія лічбы ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» агучыў прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка.

Паводле словаў Рамана Галоўчанкі, крыніцы сродкаў ужо часткова сфармаваныя. Прынамсі, частку з іх складуць беларускія грошы ад прыбыткаў з розных сфераў. Аднак без крэдытаў не абысціся. Па іх Беларусь не супраць звярнуцца да заходніх краінаў.

«Вядома, людзі, якія выступаюць за тое, каб нас адрэзалі ад крыніцаў фінансавання на Захадзе, – гэта шкода краіне. Мы ж гэтыя грошы крэдытуем не для сябе, не пад будаўніцтва палацаў ці яшчэ чагосьці. Вось ён план – прыходзьце і глядзіце. Гэта дарогі, лякарні, фізкультурныя комплексы. Вы не хочаце даваць грошай на гэта – не трэба, мы знойдзем, дзе іх узяць. Ёсць Расея, Кітай, іншыя азіяцкія дзяржавы», – заявіў Галоўчанка.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў