Сёння, у 191-ы дзень пратэстаў, беларусы святкуюць Дзень закаханых, але не спыняюцца ў барацьбе з рэжымам нават пасля паўгода з пачатку пратэстаў. Акрамя людзей на дваровых маршах у Менску, у Салігорску і Маладзечне сілавікі затрымалі амаль 30 чалавек, якія таксама выйшлі на акцыі пратэсту.
У Дзень закаханых Святлана Ціханоўская ў сваім Instagram пажадала быць заўжды разам са сваймі каханымі. Яе муж і палітвязень Сяргей Ціханоўскі дагэтуль застаецца ў СІЗА.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Беларуская мастачка Воля Кузміч прысвяціла новую працу Дню закаханых:
А вось так павіншавалі суседзяў з Днём закаханых у адным з менскіх пад’ездаў:
Нягледзячы на свята і халоднае надвор’е жыхары Менску ўсё роўна выйшлі на нядзельны марш.
У Маладзечна міліцыя затрымалі 19 лыжнікаў. Агулам іх было больш за 20 чалавек, якія з лыжнай амуніцыяй выехалі за межы гораду. На месцы іх атачылі сілавікі ды завезлі ў Маладзечанскі РАУС. У МУС пракаментавалі гэта так:
«Пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем БЧБ-сімволікі. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, 11 жанчын і 8 мужчынаў, затрыманыя і дастаўленыя для разбору ў райаддзел»
А ў Салігорску затрымалі васьмярых чалавек у парку Чатырох стыхіяў. Яны выйшлі на традыцыйны шпацыр, які ладзяць штонядзелю. Гэтым разам людзі нават не паспелі сабрацца ў групу, але АМАП іх схапіў.
Увечары 13 лютага на базе адпачынку «Аганёк» у Смалявіцкім раёне затрымалі 67 удзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана», Panska Moc і Ok-band.
Сёння МУС пракаментаваў затрыманне людзей на канцэрце ў Смалявічах так: «Алкаголь, наркотыкі, дзеці?.. Пад Смалявічамі спыненая нелегальная акцыя».
Першая за доўгі час беларускамоўная імша прайшла ў капліцы бласлаўлёнага Тэафілюса Матулёніса. Праводзіць імшы па-беларуску плануюць кожную другую нядзелю месяца. Сёння ў ёй узялі ўдзел каля 20 асобаў.
АД, belsat.eu