«Усе пыталіся пра рэферэндум»: Павел Латушка наведвае Берлін з працоўным візітам


Кіраўнік НАУ і член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Павел Латушка 13-14 студзеня праводзяць працоўны візіт у Берлін.

Падчас візіту Павел Латушка правёў сустрэчу з кіруючымі партыямі Нямеччыны, на якой абмяркоўваліся далейшыя дзеянні Еўропы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і рычагоў уплыву. «Белсат» пагаварыў з Паўлам аб першых выніках візіту.

Кіраўнік і заснавальнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Фота: ЮШ / Белсат

Павел Латушка паведаміў, што падчас стварэння новага ўраду Нямеччыны было падпісана пагадненне, адзін з параграфаў якога тычыцца менавіта Беларусі. У гэтым параграфе, які падпісалі тры партыі, якія ствараюць урадавую кааліцыю, падкрэсліна важнасць дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Перадусім новы ўрад будзе дамагацца вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Плануецца выкарыстанне інструментаў санкцыйнага характару, у тым ліку і фінансавых санкцыяў у адносінах да рэжыму, калі ён не будзе выконваць стандарты, звязаныя з правамі чалавека і не пойдзе на выкананне патрабаванняў беларускага грамадства. Таксама адным з галоўных патрабаванняў з’яўляецца правядзенне новых дэмакратычных выбараў. «Усё гэта стала падставай тых перамоў, якія мы праводзім у Берліне», – кажа кіраўнік НАУ.

«Санкцыі – гэта тое пытанне, якое пастаянна ўздымаецца падчас гэтых сустрэчаў. І пытанне стаіць не ў тым, ці варта іх працягваць, ці неабходна іх адмяняць і ставіць на паўзу, а якія яшчэ трэба выкарыстаць дадатковыя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі, каб ён пачаў выконваць патрабаванні беларускага народу, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася», – распавядае Латушка.

Таксама падчас сустрэчы падымалася пытанне аб тым, як нарэшце прывесці да адказнасці ўсіх прадстаўнікоў рэжыму і спецслужбаў, якія рэпрэсуюць і ўжываюць гвалт у адносінах да беларусаў. Павел Латушка нагадаў, што ў Нямеччыне было распачата дзесяць спраў у сувязі з гвалтам у адносінах да дзесяці беларусаў.

ВІДЭА
Ці ёсць у Лукашэнкі шанцы вярнуцца да дыялогу з Захадам?
2022.01.03 14:44

Кіраўнік НАУ распавёў, што новы ўрад Нямеччыны гатовы працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і пашыраць яе, ён гатовы да больш актыўнай пазіцыі і дзеянняў, адзначаўшы, што «быў страчаны пэўны перыяд і цяпер трэба актывізавацца».

«Усе пыталіся пра рэферэндум, які плануе арганізаваць Лукашэнка. Мы атрымалі практычна ад усіх палітычных партыяў Нямеччыны ацэнку: Лукашэнка не мае права праводзіць рэферэндум, бо ён не з’яўляецца прэзідэнтам. А правядзенне народнага плебісцыту ў сітуацыі, калі тысячы палітычных зняволеных, калі масавыя рэпрэсіі ў адносінах да беларусаў, калі ліквідаваны пазаўрадавыя арганізацыі, няма незалежнай прэсы, немагчыма назіраць за рэферэндумам – пра які рэферэндум можна весці гаворку?», – перадае Латушка.

Таксама Павел Латушка паведаміў, што плануецца сустрэча з новым канцлерам Нямеччыны.

Артыкулы
Ці магчыма «перагарнуць старонку»? Ідэя кампрамісу паміж грамадствам і ўладамі выклікала гарачую дыскусію
2021.12.21 18:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў